Мова сродкаў масавай інфармацыі аказвае надзвычайна моцны ўплыў на фарміраванне нормаў маўленчых паводзінаў, культуры зносінаў. “І адна з асаблівасцей сучаснага маўленчага стану як раз і заключаецца ў тым, што ў стылістычнай структуры мовы на першы план выходзіць мова СМІ, якая выконвае функцыю, якую раней выконвала мастацкая літаратура” [5, с. 472]. Іменна мова СМІ фарміруе стылістычныя густы і нормы, уплывае на развіццё літаратурнай мовы. Сродкі масавай інфармацыі паказваюць змены, якія адбываюцца ў мове і маўленні, “з’яўляюцца адным з самых важных грамадскіх інстытутаў, які аказвае вырашальны ўплыў на фарміраванне не толькі поглядаў грамадства, але і нормаў паводзінаў, у тым ліку і маўленчых паводзінаў”.
ФУНКЦЫЯНАВАННЕ ФРАЗЕАЛАГІЧНЫХ АДЗІНАК У МОВЕ БЕЛАРУСКІХ РЭСПУБЛІКАНСКІХ СМІ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ГАЗЕТ “СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ” І “ЗВЯЗДА”)
Таццяна Аначка (Гродна, Беларусь) | Скачать статью