БЕЛАРУСКА-УКРАІНСКІЯ НАВУКОВЫЯ ЎЗАЕМАДАЧЫНЕННІ Ў 1920- 1930-х гг.

  Іван Саракавік (Мінск, Беларусь) |    Download article

Распрацоўка праблемы навуковых узаемадачыненняў беларускага і ўкраінскага народаў гэтага часу не стала тэмай спецыяльнай работы. Асобныя яе аспекты абазначаны аўтарам сумесна з украінскай даследчыцай Н.І. Ткач у калектыўнай манаграфіі аўтараў інстытутаў гісторыі АН УССР і АН БССР [1, с.79-81], а некаторым яе фрагментам прысвяцілі свае тэзісы В.М. Лебедзева, Н.У. Васілеўская, В.А. Астрога, Н.В. Токараў [2, с. С. 210-213, 231-233, 243-246, 256-260]. Актуальнасць праблемы, яе недастатковая навуковая распрацоўка і патрабуюць больш глыбокага даследавання.